Усе мы з дзяцінства прызвычаіліся да найбольш папулярных версій карты свету, праекцыі якіх называюцца праекцыяй Меркатара і роўнавялікай праекцыяй. Герард Меркатар яшчэ у 1569-м годзе ужыў такую праекцыю, пазней названую яго імем. У сучаснасці такія карты выкарыстоўваюцца не толькі для тэарэтычнага вывучэння геаграфіі (у школах, універсітэтах) але і для рознага тыпу навігацыі (марскi рух, аэранавігацыя). Але не варта забываць, што, то да чаго прывыклі мы, можа адрознівацца ад таго да чаго прывыклі людзі, якія жывуць на другім канцы планеты.

by33-superkantynenty-ziamli_2

Праекцыя Меркатара

by33-superkantynenty-ziamli_3

Роўнавялікая праекцыя

Праекцыі закліканы палегчыць ўяўленне чалавеку аб рэальным размяшчэнні мацерыкоў і частак свету. Вядома, найбольш набліжаным да рэальнасці з’яўляецца глобус, так як ён паўтарае форму Зямлі, і практычна, скажэнні на глобусе ўяўляюцца найбольш мінімальнымі. Але далей гаворка пойдзе не столькі пра тып малюнка зямной паверхні — праекцыях, якія маюць свае вартасці і недахопы, колькі пра сам выгляд гэтай паверхні — кантынентах.

Як ужо было сказана ў артыкуле пра сцягі Паўднёвай Амерыкі, светапогляд народаў розных мацерыкоў і, магчыма, нават прыродных зон, геаграфічных паясоў, моцна адрозніваецца. Гэта цалкам верагодна звязана з уплывам розных прыродных фактараў на чалавека, але самае цікавае, што нават само дзяленне планеты на мацерыкі адрозніваецца ў залежнасці ад культуры і краіны. Так, прынята вылучаць пяць розных відаў дзяленняў рознай дэталёвасці, у якіх вылучаюць розныя мацерыкі, такія як: Амерыка, Афраеўразія, Еўразія, Аўстралія, Антарктыда, Афрыка, Еўропа, Азія, Паўднёвая Амерыка і Паўночная Амерыка.

by33-superkantynenty-ziamli_4

У аснове падзелу на чатыры мацерыка ляжыць так званы «Стары» і «Новы» свет. Падчас эпохі «Вялікіх геаграфічных адкрыццяў» Афрыку, Еўропу і Азію прынята было аб’ядноўваць ў адзіную айкумену, то ёсць буйную прастору, засвоеную людзьмі, якую называлі Афраеўразія.

by33-superkantynenty-ziamli_5

Мадэль з пяці мацерыкоў адбылася ад шасцімацерыковай. Адрозніваецца толькі аб’яднанымі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.

by33-superkantynenty-ziamli_6

Мадэль з шасцю мацерыкамі з аб’яднанай Еўразіяй. Выкарыстоўваецца пераважна ў краінах Усходняй Еўропы, Расіі і Японіі.

by33-superkantynenty-ziamli_7

Мадэль з шасцю мацерыкамі з аб’яднанымі Амерыкамi выкарыстоўваецца пераважна ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Румыніі, Лацінскай Амерыцы, Грэцыі і яшчэ некаторых краінах Еўропы.

by33-superkantynenty-ziamli_8

Сямі мацерыковая мадэль выкарыстоўваецца ў такіх краінах як: Кітай, Індыя, Пакістан, Філіпіны, часткова ў Заходняй Еўропе, Аўстраліі і Вялікабрытаніі.

Дзіўна, наколькі розныя дзяленні мы можам назіраць сярод жыхароў розных краін. Што яшчэ раз пераконвае нас, у якой вялікай ступені думкі і дзеянні залежаць ад пункту гледжання.

Ўскладняе сітуацыю з дзяленнем той факт, што Зямля не заўсёды была такой як сёння. Таму хацелася б прадставіць кароткі экскурс з далёкага мінулага да сучаснасці ў кантэксце фарміравання зямной паверхні і распавесці аб найбольш буйных кантынентах нашай планеты за ўвесь час яе існавання, якія прынята называць суперкантынентамі.

Суперкантынент — буйны масіў зямной кары, які змяшчае амаль усю кантынентальную кару планеты. Такім чынам, суперкантынент цэльны, аднастайны і непадзельны на часткі, магчыма, за выключэннем некаторых дробных выспаў.

За час існавання Зямлі на яе паверхні прайшлі свой жыццёвы шлях сем розных суперкантынентаў, з якімі мы зараз і пазнаёмімся.

Ваальбара

Першы суперкантынент — самы старажытны, час існавання якога мяркуецца 3,6–2,8 мільярдаў гадоў таму, гэта значыць з канца Эаархейскай эры да пачатку Неаархейскай эры. Але яго існаванне з’яўляецца толькі тэорыяй.

Падчас існавання суперкантынента Ваальбара зямлі было значна менш чым цяпер. Памеры і формы гэтага ўтварэння дакладна невядомыя і з’яўляюцца па большай частцы толькі гіпатэтычнымі.

by33-superkantynenty-ziamli_9

Час існавання суперкантынентаў Ваальбара і Ур.

Назва суперкантынента Ваальбара паходзіць ад канчаткаў двух самых старажытных на планеце кратонаў: Каапвааль (размешчаны пераважна на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі) і Пілбара (аднайменны рэгіён у Заходняй Аўстраліі). На сучаснай фатаграфіі Зямлі вылучаныя чырвоным.

by33-superkantynenty-ziamli_10

Кратон Ваальбары на сучаснай Зямлі.

Як бачым, цяпер ад аднаго кратона да іншага больш за восем тысяч кіламетраў! Але так было не заўсёды.

Ур

Наступны меркаваны суперкантынент сфармаваўся каля трох мільярдаў гадоў назад! Завецца ён — Ур, ад нямецкага прэфікса «ur», што значыць «арыгінал», «першакрыніца». Ўчасткі гэтага суперкантынента зараз з’яўляюцца часткамі Аўстраліі, Афрыкі (Мадагаскар) і Індыі.

by33-superkantynenty-ziamli_11

Прыкладна так мог выглядаць Ур ў архее.

Нягледзячы на тое, што Ур называюць суперкантынентам, яго памеры значна менш сучаснай Аўстраліі. Гэта зямное фармаванне маладзей Ваальбары прыкладна на паўмільярда гадоў, аднак лічыцца, што Ур не з’яўляецца працягам або пераемнікам Ваальбары.

Кенарленд

Гэты суперкантынент сфармаваўся ў неаархее. Назву яму далі ў адпаведнасці з кенаранскай фазай складчатасці. Лічыцца, што Кенарленд знаходзіўся толькі ў нізкіх шыротах.

by33-superkantynenty-ziamli_12

Час існавання Кенарленда.

by33-superkantynenty-ziamli_13

Прыкладна так выглядаў Кенарленд. Яго часткамі былі адзначаныя на малюнку сучасныя мацерыкі, а таксама кратоны.

Кенарленд утварыўся ад аб’яднання некалькіх кратонаў (у тым ліку Каапваль і Пілбара). Калі гэты суперкантынент пачаў распадацца, утварылася першае буйное абледзяненне на Зямлі.

Калумбія (Нуна)

Калумбія існавала з 1,8 да 1,5 млрд гадоў таму, гэта значыць з пачатку Статэрыйскага перыяду і да канца Калімійскага.

by33-superkantynenty-ziamli_14

Час існавання суперкантынента Калумбія.

Мяркуецца, што суперкантынент быў каля 12 900 кіламетраў з поўначы на поўдзень і каля 4800 км у самой шырокай часткі з захаду на ўсход.

by33-superkantynenty-ziamli_15

Прыкладна так выглядала Калумбія.

Гэты суперкантынент паступова пачаў разрывацца на часткі з 1,6 мільярдаў гадоў таму і да 1,2 мільярдаў гадоў таму.

Радзiмiя

Суперкантынент існаваў у пратэразое, узнік каля 1,1 мільярда гадоў таму, а распаўся каля 750 мільёнаў гадоў таму. Гіганцкі пласт сушы назвалі Радзiмiя ад рускага «родина» або «родить», а акіян таго часу — Міровія ад рускага «мир» або «мировой».

by33-superkantynenty-ziamli_16

Час існавання Радзіміі.

Карта Зямлі падчас існавання Радзіміі амаль што дайшла да падабенству сучаснай.

by33-superkantynenty-ziamli_17

Радзімія, выгляд з Паўднёвага Полюсу.

Да канца тонійскага перыяду Зямля пачала ператварацца ў сняжок. Тэорыя «Зямля-сняжок» ставіцца менавіта да гэтага перыяду.

Панноція

Дадзены суперкантынент быў сфармаваны за 650 мільёнаў гадоў назад і праіснаваў да 540 мільёнаў гадоў таму. Фарміраванне Панноціі было звязана з падзелам Радзіміі на Прота-Гандвану і Прота-Лаўразію. Бо асноўная частка сушы ў тыя часы як раз знаходзілася каля палюсоў, лічыцца, што абледзяненне дасягнула свайго максімуму менавіта каля 600 мільёнаў гадоў таму.

by33-superkantynenty-ziamli_18

Час існавання Панноціі.

Таксама ў перыяд існавання Панноціі існавалі два протаакіяна — Панталасса і Панафрыканскі акіян, якія атачалі суперкантынент падчас максімальнага збліжэння.

by33-superkantynenty-ziamli_19

Панноція з Паўднёвага полюса.

У канцы свайго існавання Панноція распалася на кантыненты: Гандвана, Балтыка, Сібір і Лаўрэнція. Пазней гэтыя кантыненты сфарміруюць апошні на дадзены момант суперкантынент.

Пангея

Пангея існавала ў канцы палеазою і пачатку мезазоя, то есць 300 мільёнаў гадоў таму. У той перыяд суперкантынент аб’ядноўваў усе сучасныя кантыненты ў адзін. Многія сучасныя горныя сістэмы зарадзіліся менавіта тады ад сутыкнення кантынентаў і літасферных пліт.

by33-superkantynenty-ziamli_20

Час існавання Пангеі.

Абрысы Пангеі найбольш дакладныя, так як час існавання гэтага суперкантыненту не настолькі старажытны як у папярэдніх.

by33-superkantynenty-ziamli_21

Пангея

У канцы свайго існавання Пангея падзялілася на паўночны і паўднёвы кантыненты — Лаўразію і Гандвану. Ад Лаўразіі адбыліся сучасныя Еўразія і Паўночная Амерыка, а ад Гандваны — Афрыка, Паўднёвая Амерыка, Індыя, Аўстралія і Антарктыда.

***

Сучасная Зямля ёсць вынік многіх найскладаных геалагічных і фізічных працэсаў. Але выгляд, які прыняла Зямля ў апошнія перыяды свайго існавання, даў магчымасць існавання жыцця на Зямлі. Адказ паходжання жыцця трэба шукаць менавіта адсюль і памятаць, што фарміраванне гэтага самага жыцця неймаверна доўгі расцягнуты на мільярды гадоў працэс. Наўрад ці такую колькасць гадоў магчыма сабе ўявіць, але можна атрымаць найбольш блізкае прадстаўленне гэтага працэсу.

Планета Зямля выдатная і дзіўная і ў сучасным свеце ў нас яшчэ больш магчымасцяў у гэтым пераканацца.