Вельмі важнай часткай сусветнай эканомікі і гаспадаркі з’яўляецца Паўночнаамерыканскі рэгіён, які ўключае такія дзяржавы як ЗША і Канаду. Але не варта забываць, што Паўночная Амерыка як мацярык ўключае ў сябе куды больш дзяржаў, асаблівасці сцягоў якіх мы і разгледзім. У мінулым артыкуле мы ўжо правялі дзяленне Паўднёвай Амерыкі, а сёння пачнем дзяліць Паўночную.

З самага моманту адкрыцця Паўночнай Амерыкі мацярык перажыў мноства розных дзяленняў, аднак з другой паловы васемнаццатага стагоддзя калоніі пачалі атрымліваць незалежнасць, і паступова карта мацерыка набыла сучасны выгляд. Зараз у Паўночнай Амерыцы дваццаць тры свабодных незалежных дзяржавы.

Сцягі з крыжом

У гэтую групу аднясем сцягі Паўночнай Амерыкі, якія маюць розную расфарбоўку, але падзеленыя на сектара крыжом, альбо проста маюць чатыры роўнавялікіх сектара, тым самым падзеленыя падабенствам крыжа.

Сцяг Дамінікі з дня атрымання незалежнасці мяняўся цэлых тры разы і цяпер мае даволі багатую сімвалізмам структуру. Крыж з трох палос сімвалізуе Святую Тройцу (дзве траціны насельніцтва каталікі), дзе белы, залаты і чорны колеры адлюстроўваюць тры розныя расы людзей. Папугай ў цэнтры сцяга эндэмік выспаў, а дзесяць зорак вакол яго — дзесяць раёнаў Дамінікі.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_02

Імператарскі амазон — эндэмік Дамінікі

Колеры сцяга Дамініканскай Рэспублікі азначаюць: сіні — свабоду, а чырвоны — кроў і незалежнасць. У цэнтры белага крыжа, сімвалізуючага веру, знаходзіцца дзяржаўны герб рэспублікі.

Сіні колер на сцягу Панамы азначае акіян, а чырвоны, як і ў Дамініканскай Рэспублікі, кроў. Але існуюць і іншыя інтэрпрэтацыі значэння колераў гэтага сцяга. Так, чырвоны колер на сцягу адлюстроўвае Ліберальную партыю, а сіні — Кансерватыўную, а зоркі адлюстроўваюць грамадзянскую чысціню — сіняя гэта ўлада, а закон — чырвоная.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_03

Сцягі з крыжом

Вертыкальныя трыкалоры

У даволі цікавую групу аднясем адразу пяць дзяржаў: Гватэмала, Барбадас, Канада, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны і Мексіку. Характэрна, што ў цэнтры кожнага з гэтых трыкалораў прысутнічае герб або адметны знак.

Сцяг Гватэмалы паходзіць ад сцяга Федэратыўнай Рэспублікі Цэнтральнай Амерыкі, займалай паўднёвую мацерыковую частку Паўночнай Амерыкі і якая распалася ў 1840 годзе на некалькі асобных дзяржаў. Зараз сцяг Гватэмалы сімвалізуе чысціню і сумленнасць (белы колер), законнасць і справядлівасць (блакітны). У цэнтры сцяга знаходзіцца дзяржаўны герб Гватэмалы.

Сінія паласы сцяга Барбадоса сімвалізуюць мора, а жоўтая паласа ў цэнтры — пясок. Трызубец параўноўваюць з сімвалам Нэптуна, але афіцыйна ён уяўляе слупы праўлення Барбадоса: «з народа, з народам, для народа». Таксама часта трызубец трактуюць як аддзяленне ад Вялікабрытаніі (бо ён не мае тронка).

Сцяг Канады («Адналістнік») быў зацверджаны толькі ў 1965 годзе. Афіцыйнага сімвалізму ён у сабе не нясе наогул, што даволі-такі цікавым чынам вылучае Канаду сярод іншых дзяржаў свету, так як любы сцяг прынята нейкім чынам расшыфроўваць. Адзінаццаць вяршыняў кляновага ліста былі выбраны, каб малюнак ліста не развальваўся і не скажаўся пры моцным ветры. Таксама часам чырвоныя паласы трактуюць як акіяны, якія абмываюць Канаду (белы колер). Лясістасць складае краіны каля 45 %, што даволі шмат улічваючы плошчу гэтай краіны.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_04

Цукровы клён, ліст якога паказаны на сцягу Канады

Сцяг Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны адлюстроўвае лацінскую літару “V”, пабудаваную з трох ромбаў (выспы дзяржавы) і якая сімвалізуе востраў Вінсэнт. Структура нагадвае вышэйзгаданы Канадскі сцяг і не дарма. У выпадку, калі цэнтральная паласа займае ў два разы больш месца, чым іншыя дзве, такія суадносіны называюць «Канадскім слупом». Блакітны колер на сцягу сімвалізуе трапічнае неба і крышталёва чыстыя воды, жоўты сімвалізуе пяскі Грэнадыны, а зялёны — расліннасць выспаў.

Сцяг Мексікі адлюстроўвае надзею (зялёны), чысціню (белы) і кроў (чырвоны). У цэнтры палатна размешчаны дзяржаўны герб Мексікі — арол, які пажырае змяю. Як вядома змяя часта з’яўляецца сімвалам зла, а паводле легендаў ацтэкаў, бог Уіцылапочтлі прадказаў ім жыць на месцы, дзе арол будзе пажыраць змяю.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_05

Вертыкальныя трыкалоры

Гарызантальныя трыкалоры

У гэтай групе, як і папярэдняй, цэнтр сцяга займае дзяржаўны герб краіны, альбо важны знак. Колеры сцягоў гэтай групы зыходзяць ад той жа Федэратыўнай Рэспублікі Цэнтральнай Амерыкі.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_06

Сцяг Федэратыўнай Рэспублікі Цэнтральнай Амерыкі

Сцяг Гандураса адлюстроўвае Карыбскае мора і Атлантычны акіян — дзве сінія паласы, а пяць зорак выклікаюць надзею на ўз’яднанне ФРЦА, якая згаданая вышэй і якая ўключала тэрыторыі пяці сучасных дзяржаў.

Сцяг Нікарагуа мае трохкутнік у цэнтры палатна — сімвал роўнасці. Пяць вулканаў на ім — пяць нацый Цэнтральнай Амерыкі, каўпак — свабода, а вясёлка — свет.

Трохкутнік на сцягу Сальвадора таксама сімвалізуе роўнасць, а ў цэлым сімвалізм супадае з сцягам Нікарагуа. Толькі чатырнаццаць лістоў палатна адлюстроўваюць чатырнаццаць правінцый Сальвадора.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_07

Гарызантальныя трыкалоры

Падзяляльны трохкутнік

Тры сінія паласы на сцягу Кубы сімвалізуюць тры часткі, на якія падзялілі Кубу іспанцы. Дзве белыя паласы — імкненне да незалежнасці, чырвоны трохкутнік — кроў, пралітую ў барацьбе за незалежнасць выспаў, а белая зорка — свабоду. Сцяг быў прыняты ў 1848 годзе і атрымаў назву «Адзінокая зорка».

Чорны трохкутнік на сцягу Багамскіх астравоў — адзінства і рашучасць багамцаў, аквамарынавыя паласы сімвалізуюць мора, а залатая у цэнтры — зямлю Багам.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_08

Падзяляльны трохкутнік

Дыяганальны крыж

Па прынцыпе першай групы вылучым яшчэ два сцягі Паўночнай Амерыкі ў асобную групу. Зялёны і жоўты колеры сцяга Грэнады сімвалізуюць сонечныя прамяні і прыроду адпаведна. Чырвоны адлюстроўвае гармонію і мужнасць, сем зорак — сем акругаў Грэнады. Мушкатовы арэх на сцягу — аснова эканомікі Грэнады.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_09

Грэнада знаходзіцца ў сусветным топе вытворцаў мушкатовага арэха

Чорны колер на сцягу Ямайкі — народ выспаў, зялёны адлюстроўвае надзею і прыроду выспаў, залаты крыж жа адлюстроўвае сонечныя прамяні або прыродныя багацці.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_10

Дыяганальны крыж

Дыяганальнае дзяленне

Сцяг Сэнт-Кітс і Нэвіс выкарыстоўвае традыцыйныя ў сімвалізме колеры: чырвоны — вызваленчую барацьбу і кроў, зялёны — прыроду краіны, чорны — афрыканскае насельніцтва дзяржавы, жоўтыя паласы — сонечныя прамяні і дзве белыя зоркі — надзея і свабода.

Чорная паласа на сцягу Трынідада і Табага сімвалізуе сувязь і адзінства насельніцтва выспаў, дзве белыя паласы — Карыбскае мора і Атлантычны акіян, чырвоны колер палатна азначае жыццяздольнасць людзей і энергію сонца.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_11

Дыяганальнае дзяленне

Іншыя

Сцягі Паўночнай Амерыкі, якія не знайшлі сабе пары, будуць выдзелены ў асобную групу. Сонца сцяга Антыгуа і Барбуда адлюстроўвае світанак новай эры ў жыцці дзяржавы, чорны колер — афрыканскае насельніцтва выспаў, чырвоны — энергію народа, белая і сіняя паласы — ваду і пясок. Ня складана заўважыць спецыфічнае V-вобразнае дзяленне палатна — гэта тлумачыцца вядомым сімвалам перамогі («victory» — перамога).

Вядомы Зорна-паласаты сцяг ЗША мяняўся цэлых 26 разоў з моманту свайго з’яўлення. Сучасная 50-зорная версія таксама з’яўляецца найбольш доўгаіснуючай. Звёзды гэтага сцяга адпаведна адлюстроўваюць штаты дзяржавы, а трынаццаць палос — трынаццаць першых калоній заснавальнікаў краіны. Сіні крыж — Саюз штатаў, сіні колер — справядлівасць, белы — чысціня, чырвоны — цягавітасць.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_12

Алан Шэпард з бягучай версіяй сцяга ЗША на Месяцы

Сучасны сцяг Сэнт-Люсіі быў прыняты толькі ў 2002 годзе. Трохкутнік у цэнтры — востраў, а блакітны колер — акіян. Таксама блакітны колер — сімвал вернасці, а трыкутнікі гэта два вулкана Сэнт-Люсіі — Грос-Пітон і Пці-Пітон. Жоўты таксама азначае сонца, а белая акантоўка чорнага трыкутніка — мір паміж расамі.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_13

Грос-Пітон і Пці-Пітон

У белым крузе на сцягу Беліза паказаны герб краіны; таксама сцяг з’яўляецца адзіным на якім намаляваныя людзі. Колеры сцяга адлюстроўваюць партыі Беліза, а чырвоныя паласы былі дададзены падчас здабыцця дзяржавай незалежнасці. Пяцьдзесят лісцікаў адлюстроўваюць год (1950), калі да ўлады прыйшла Народная аб’яднаная партыя.

Гарызантальны бікалор Гаіці, падобны з сцягам Ліхтэнштэйна, нясе ў сабе некалькі іншае значэнне. У цэнтры сцяга размешчаны герб дзяржавы. Колеры сцяга адсылаюць да колераў французскага палатна, такім чынам сімвалізуюць саюз мулатаў і чарнаскурых.

Белы і сіні колеры сцяга Коста-Рыкі сімвалізуюць незалежнасць краіны, чырвоны — чалавечую цывілізацыю, а на чырвонай паласе палатна намаляваны дзяржаўны герб краіны.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_14

Іншыя


Цяпер прыйшоў час зірнуць на карту тыпаў сцягоў Паўночнай Амерыкі. Можна адзначыць, што частка краін Паўночнай Амерыкі з’яўляюцца астраўнымі дзяржавамі, што, безумоўна, паўплывала на тып іх сцягоў. Такія краіны як Гандурас, Сальвадор і Нікарагуа ўзялі за аснову сцяга палатно папярэдняй вялікай дзяржавы, а ўжо традыцыйную папулярнасць атрымалі не толькі гарызантальныя трыкалоры, але і вертыкальныя. Таксама ў рэгіёне дастаткова сцягоў са спецыфічным і нестандартным дзяленнем. У колерах сцягоў краін Паўночнай Амерыкі можна адзначыць звыклы сімвалізм чырвонага, зялёнага і сіняга колераў, але і новы варыянт выкарыстання жоўтага і белага. Цікавым з’яўляецца факт наяўнасці амаль на ўсіх сцягах Паўночнай Амерыкі гербаў краін або пэўных сімвалаў акрамя кветак і формаў.

by31-dyferentcyiatcyia-stciagoy-paynochnai-amerykі_15

Карта тыпаў сцягоў Паўночнай Амерыкі

BE_Janau-Belarus

Янаў

Беларусь