Вас ніколі не раздражнялі дзеяння некаторых (ці нават усіх) персанажаў у некаторых фільмах? Напэўна хоць раз, але такое было. Страшылкі, у якіх героі бягуць у рукі маньяка, баевікі, дзе галоўны герой грабіць або забівае кагосьці, але пры гэтым робіць гэта так неразумна, што прама дзіву даешся.

Галоўнаму герою, да прыкладу, трэба абабраць невялікі магазін, каб здабыць грошай. Давайце трохі падумаем, як гэта лепш за ўсё ажыццявіць.

Для пачатку трэба апрануцца ў нешта незаўважнае — схадзіць на мясцовы рынак і купіць недарагое і непрывабнае адзенне. Само сабой за наяўныя, а лепш купіць усё на розных рынках у розны час — каб мы і наша купля (адна простая майка або куртка) маглі згубіцца сярод астатніх людзей і пакупак.

Трэба таксама знайсці падыходны магазін для крадзежа. Прааналізаваць патокі людзей, наведнікаў крамы; даведацца, калі ён адкрываецца, зачыняецца, хто там працуе, а таксама ўзрост і колькасць супрацоўнікаў. Адзначыць для сябе кожную камеру, якая ёсць у памяшканні і на вуліцы. Магчыма, нейкую краму будзе проста глупства рабаваць з-за неапраўданых рызыкаў, а нейкая будзе прама як на далоні.

Варта таксама прадумаць тып рабавання і зброю. Гэта будзе групавое рабаванне або адзіночнае? Калі групавое, то хто твае саюзнікі? Не ўпадуць яны ў прытомнасць у краме ад стрэсу?

Якая зброя будзе выкарыстана? Нож, пісталет, біта або кулакі? Дапусцім, мы вырашылі ісці ў адзіночку, але грошай у нас асабліва няма. Мы бачылі, што прадаўшчыца — маладая дзяўчына, так што вырашылі не купляць сапраўдны пісталет на чорным рынку, а проста купілі цацку, максімальна праўдападобную. Прадаўшчыца і так спалохаецца, і нават калі і патрапім, то сапраўдны пісталет напэўна будзе абцяжваючай акалічнасцю.

Зрэшты, можна паступіць элегантней: знайсці ў саўдзельнікі дзяўчыну і запусціць яе ў краму пад выглядам пакупніка. Хвілін праз дзесяць ўварвацца з нажом і «узяць» яе ў закладнікі. Тут дапаможа «артыстычнасць» дамы — слёзы, маленні і шчыры страх павінны паўплываць на касіра аддаць гатоўку хутчэй і без лішніх праблем.

Але я, напэўна, загуляўся. Навошта ўдавацца ў такія дэталі? Затым, што цалкам верагодна ў нашым стагоддзі мы сутыкнёмся з віртуальнай рэальнасцю, якая будзе практычна неадрозная ад гэтага свету і, надзяваючы акуляры (або падлучаючыся іншым спосабам), мы будзем апускацца ў свет, ідэнтычны нашаму, толькі ён будзе віртуальны, а значыць, у ім кожны будзе каралём або каралевай.

Вядома, першы час усе будуць даследаваць планету, падарожнічаць па розных краінах, плаваць з кітамі, скакаць з парашутам, узбірацца на Эверэст і рабіць «банальшчыну» (у параўнанні з тым, пра што я зараз пачну) у такім жа духу. З часам мы пяройдзем ад «Сапёра» і Pac-Man да больш рэалістычных і вытанчаных GTA і Manhunt.

by68-pytannі-etykі-shto-mozhna-budze-rabіtc-u-vіrtualnai-realnastcі_02

by68-pytannі-etykі-shto-mozhna-budze-rabіtc-u-vіrtualnai-realnastcі_03

Не ўсе, вядома (сакратаркі так і гуляюць у пасьянс), але я ўпэўнены, што вельмі вялікая колькасць людзей, якія будуць карыстацца віртуальнай рэальнасцю, будуць эксперыментаваць. Ох, і гэтыя эксперыменты цалкам неапісальныя!

Нехта будзе жыць жыццём іншага: планаваць рабавання (як мы зрабілі ў пачатку матэрыялу) і быць прафесійным бандытам, хтосьці, наадварот, будзе лезці напралом пад кулі (успамінаючы GTA) — цікава ж! Нехта будзе гуляць у маньяка і яго задачай будзе пазбавіцца ад цела хутка і прафесійна («Дэкстэр»).

by68-pytannі-etykі-shto-mozhna-budze-rabіtc-u-vіrtualnai-realnastcі_04

Хтосьці стане гвалтаўніком, паліцыянтам, АМАПаўцам (які бье мірных дэманстрантаў), хтосьці наркаманам, хтосьці сутэнёрам ці нават прастытуткай. У віртуальнай рэальнасці будзе перамагаць цікаўнасць і жаданне ўсё паспрабаваць. Не ва ўсіх, але ў часткі людзей абавязкова.

Я кажу на такія жудасныя тэмы, так як рыхтавацца да гэтага варта ўжо зараз. Што вы, да прыкладу, скажаце пра педафіла, які ў віртуальнай рэальнасці разбэшчвае дзяцей? У яго, у яго свеце, там цэлы гарэм з сотняў дзяцей. Ды чаго драбязніцца — па вуліцы ходзяць адны голыя дзеці, у рэшце рэшт, гэта яго фантазія. Вы будзеце супраць гэтага? Альбо хай ён задавальняе свае жаданні, як хоча, толькі б яны не дакраналіся сапраўдных дзяцей?

Няхай забойцы рэжуць тысячы людзей, але ў віртуальнасці, чым у рэальнасці. Вы згодны? Не? Так? Пра гэта трэба падумаць цяпер, таму што віртуальная рэальнасць будзе па-сапраўднаму мяняць наша жыццё.

Наогул, усё, што я пералічыў — гэта туга. Ну да, пагуляў у гангстара або педафіла (так, упэўнены і нехта з абсалютна «нармальных» людзей захоча паспрабаваць быць і педафілам, і гвалтаўніком, і некрафілам і не толькі), але гэта сумна і таксама трывіяльна, як і пабываць на Эверэсце . Можна жыць яшчэ цікавей.

Я, напрыклад, у віртуальнай рэальнасці перш за ўсё лёганька адштурхнуся ад зямлі і… палячу. Хто забараняе нам лётаць, праўда? Хто забараняе нам лётаць у космас? Паглядзець на Зямлю або на Марс або на Сонца! Мы заўсёды хацелі лётаць, хоць бы ў віртуальнай рэальнасці можна будзе ажыццявіць гэтую мару чалавецтва.

У віртуальнай рэальнасці можна быць кім і чым заўгодна. Проста падумайце! Можна быць травой, машынай, самалётам. Нават заняцца сэксам са сваёй жонкай, толькі памяняцца ролямі — заняцца сэксам з сабой у вобразе жонкі. Мярзотліва? Брыдка? Згодны. Але сама ідэя цікавая — зразумець супрацьлеглы пол, паглядзець на сябе з боку і гэтак далей. Можна стаць гомасэксуалістам, транссэксуалам — кім заўгодна.

Хто хоча быць Магнета, Чалавекам-павуком, Расамахай? А Містэрам Фантастыкам, які можа відазмяняць сваё цела як заўгодна? А наогул усімі адначасова?

by68-pytannі-etykі-shto-mozhna-budze-rabіtc-u-vіrtualnai-realnastcі_05

by68-pytannі-etykі-shto-mozhna-budze-rabіtc-u-vіrtualnai-realnastcі_06

З віртуальнай рэальнасцю мы напэўна будзем гуляць у «а што, калі…»: голымі рукамі разарваць планету на дзве часткі; падняць усю ваду ў неба і паставіць побач з Зямлёй; скокнуць з Бурдж-Халіфа; пайсці вайной супраць мужчын, вернікаў або рудых; вярнуцца ў часе і жыць у іншую эпоху; мяняць гісторыю (да прыкладу, забіць дыктатара ў маленстве) і глядзець на атрыманы вынік. І такім прыкладам няма канца.

Добра, давайце вернемся да больш простых рэчаў. Дапусцім, вы — офісны клерк і ўсё вышэйпералічанае вам нецікава. Добра, але напэўна вам будзе цікавая рэакцыя вашага боса, калі вы яму скажаце «не» або пашлеце куды далей. Ці проста выйдзіце на вуліцу голым. Або украдёте з крамы звязак бананаў, дзеля порцыі адрэналіну. Гучна рыгнёте або пукнеце ў «прыстойным» грамадстве або, стаміўшыся ад зневажанняў пры вобшуку ў аэрапорце, крыкніце «Алах акбар».

Але віртуальная рэальнасць гэта не толькі бязмежжа, знішчэнне і прыніжэння — гэта яшчэ і даследаванні (ужо апісаная левітацыя), а таксама стварэнне. Вы, нарэшце, зможаце падысці да той дзяўчыны або хлопца на вуліцы і пазнаёміцца ў рэжыме тэст-драйв, а потым са здабытай упэўненасцю прарабіць гэта ж у жыцці. Можаце знесці з вашага горада ўсё архітэктурнае смецце і жыць у горадзе вашай мары. Можаце, нарэшце, стаць прэзідэнтам вашай краіны (кантынента, Зямлі, галактыкі) і жыць у сваёй камуністычнай, сацыял-дэмакратычнай, лібертарыянскай ці анархістычнай утопіі.

А што перашкаджае нам жыць бясконца? Падлучыцца да віртуальнай рэальнасці і запаволіць час. Адна секунда сапраўднага жыцця будзе роўная дню, тыдню, месяцу, году, стагоддзю або тысячагоддзю ў віртуальнай. А што калі мы падключым навукоўцаў і дамо ім сотні гадоў для распрацоўкі лекаў і стварэння вынаходак? Але ж тады яны ачуняць праз секунду і вернуцца, быццам з будучыні…

Віртуальная рэальнасць, вядома, трохі палохае. Гэта не інтэрнэт, які з’яўляецца заменнікам кніг і пошты. Так, зручна, але не так рэвалюцыйна. У віртуальнай рэальнасці (можа і не заўтра, але з часам гэта напэўна адбудзецца) мы зможам рабіць практычна што заўгодна. Нашым абмежавальнікам будзе наша фантазія, а калі ў нас яе не занадта шмат, заўсёды на выручку могуць прыйсці некалькі мільярдаў людзей, сярод якіх напэўна знойдзецца больш сапсаваны і крэатыўны чалавек, які падкіне нам свежых ідэй.

Я памятаю, як грамадскасць разводзіла дэмагогію наконт такіх гульняў як GTA або Manhunt. Што ж будзе з тым, што я апісаў? Адказу ў мяне няма, але пару пунктаў сваіх меркаванняў хацелася б вылучыць.

  • Спачатку, віртуальная рэальнасць гэта тая рэальнасць, якая не існуе. Такім чынам, чалавек у віртуальнай рэальнасці павінен мець поўнае права рабіць што хоча. Ўвогуле ўсё. Само сабой на рэальнасць гэта не распаўсюджваецца.
  • Існуе праблема, якая вынікае з папярэдняга пункта. А раптам чалавек зблытае рэальнасць і пачне ў жыцці тварыць бясчынствы, думаючы, быццам ён у віртуальным свеце? Мне здаецца для гэтага трэба ўбудаваць у віртуальную рэальнасць нейкую відавочную памылку ці парадокс. Ну, дапусцім, у віртуальнай рэальнасці кольцы не могуць быць зялёнага колеру. Мы ўсе тады будзем насіць такі «талісман» — зялёнае кальцо, па якім будзе відаць, што мы ў сапраўдным жыцці. У фільме «Пачатак» была выкарыстаная юла, якая бясконца круцілася.

by68-pytannі-etykі-shto-mozhna-budze-rabіtc-u-vіrtualnai-realnastcі_07

  • Нам таксама варта памяняць наша стаўленне ў жыцці. Першы пункт — цікаўнасць не загана. Калі абсалютна нармальны сем’янін раптам захоча перакаштаваць усё на свеце і ў віртуальнай рэальнасці — гэта павінна нармальна ўспрымацца ў грамадстве.
  • Другі пункт — напэўна будуць людзі, якія будуць жыць у віртуальнай рэальнасці. Гэта значыць, яны там застануцца. Асуджаць іх ні ў якім разе нельга. Бо калі віртуальная рэальнасць не адрозніваецца ад звычайнай рэальнасці, то ў чым перавага звычайнай рэальнасці? Жыць у каморцы і атрымліваць капейкі, але затое ў сучасным свеце? Калі адчуванне шчасця аднолькава, што ў сапраўдным жыцці, што ў віртуальным (а ў гэтым і мэта віртуальнай рэальнасці — быць цалкам неадрознай, уключаючы эмацыйныя перажыванні), то відавочна, што чалавек павінен заставацца ў віртуальным свеце, каб па-сапраўднаму пражыць шчаслівае жыццё. Іншая справа не ўсе захочуць жыць у ідыліі, але ў людзей павінна быць свабода выбару, свабодная ад грамадскага асуджэння.
  • Павінна таксама падумаць аб тым, як віртуальная рэальнасць паўплывае на наш (рэальны) свет і на людзей асобна. Што будзе думаць чалавек у час шпацыры ў сапраўдным свеце, з’яўляясь у віруальнасці серйным забойцам і людаедам, на «ліку» якога тысячы «ахвяр»? Як гэтыя «эксперыменты» паўплываюць на нас у псіхалагічным сэнсе, і таксама ўвогуле на наша грамадства?

Але ж, усё вышейпералічаннае — звычайная маніпуляцыя на том, чаго няма, і невядома калі будзе, але, як мне здаецца, рыхтавацца да гэтага патрэбна ужо зараз. У чым каштоўнасць нашага жыцця і яго цэль? Калі чалавек шчаслівы ў віртуальным жыціі, ці мае ён права застацца ў ёй назаўсёды? Ці можна дазваляць людзям увасабляць  любыя фантазіі ў віртуальнай рэальнасці, каб яны не утваралі іх ў жыцці на іншых людзях? А магчыма утвараць іх дзеля цікавасці? «Што будзе, калі я ўваткну у глаз сустрэчнаму атвёртку у глаз?»

Віртуальная рэальнасць гэта нешта неабдымна вялізарнае і ўвогуле магчыма гэта менавіта тое, з чым чалавецтва ніколі не сутыкалася да гэтага часу, на адным узроўні з штучным інтэлектам і стварэннем робатаў, без адрознення ад людзей. Хоць гэтыя абноўкі будучыні і іх эфект на нашыя соцыўмы складанапасціжымы, але, як мне здаецца, лепш хоць бы маральна і інтэллектуальна спрабаваць падрыхтавацца да іх, чым у апошні момант хаатычна забараняць, дазваляць, крыміналізаваць ці легалізовываць нейкую тэхналогію, палохаючую публіку.

BE-Stefan-Vanli-S70

Стэфан Ванлі

Рэдактар

BE_Biala-Podlaska-Poland

Бяла Падляска

Польшча