Даваенны Брэст засялялі выдатныя людзі, і мы паназіралі за імі ў першай частцы. Цяпер прыйшоў час прагуляцца па самым горадзе: паглядзець хаты, установы, дарогі і будоўлі таго часу. Пачнем.

Як і ў мінулых падборку, фатаграфіі прадастаўлены Нацыянальным лічбавым архівам Польшчы. Дзякуй.


Рэгіянальная кантрольная палата, Красавік 1928. Першае, што кідаецца ў вочы — колькасць платоў.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_03

Знакавы для Брэста будынак Банка Польшчы за плотам і нудным ахоўнікам. Не зусім зразумела, да чаго патрэбны чатыры маленькіх слупка на дарозе — не падобна, быццам яны нешта рэгулявалі ці дапамагалі арыентавацца ў прасторы.

Яно ж з іншага ракурсу. Злева ад яго на зялёным пустцы 12 кастрычніка 1930 г. была антыгерманская дэманстрацыя, якую мы ўжо бачылі ў першай частцы. На заднім плане ідзе рамонт будынка, вуліца выбрукаваная брукам, а на тратуары паклалі шырокую плітку. Пакрывіліся драўляныя слупы і пусткі за плотам надаюць каларыту!

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_05

Год не пазначаны, але тут ужо гэта ж месца выглядае ахайна: траву ўзялі пад кантроль, няма ўскошаных слупоў. Рамонт будынка скончаны, а да банка з’явілася дарожка замест травы.

Крыху воддаль у нас казначэйскіх палата. Зноў платы: і драўляныя і невялікія агароджы ля будынка («каб траву не вытапталі!»). Яшчэ цікавыя краты на маленечкіх вокнах падвальнага паверха. Нас зноў перасьледуе агульная бязьлюдзьдзе горада. Звярніце ўвагу на пустынак паміж банкам і палатай, дзе мітынгавалі ў 1930 годзе.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_07

Тут ужо гэтую пустку забудавалі. У таталітарнага выгляду будынку размясцілася мэрыя. Вуліца ўжо пажывей — шмат пешаходаў, машыны, фурманкі, веласіпедысты. Нават ля будынка можна разгледзець прыпаркаваны ровар. Яшчэ цікавая дэталь — водаадвод, які адразу адводзіць ваду ў каналізацыю, а не залівае тратуар.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_08

Старыя здымкі з-за ручной апрацоўкі часам падобныя на карціны. Чорна-белая мэрыя зімой выглядае яшчэ панурэй.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_09

Крыло ваеннай турмы ў верасні 1930. Хоць бы тут плот апраўданы.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_10

Мост каля турмы, верасень 1930

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_11

На імгненне вяртаемся ў цэнтр. Так выглядаў вакзал у 1930 годзе. Адкуль такія пусткі перад будынкам? Паркоўка для фурманкі? Цікавы ліхтар, сцяжынкі ля будынка справа і платы-платы-платы!

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_12

Шлях да Брэсцкай крэпасці, 1930

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_13

Яна ж, але тут азначана па бакам камянямі, 1930

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_14

Паўночныя вароты Крэпасці, 1930. Каменьчыкі на дарозе і прыгожы зялёны дах каля брамы.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_15

Вароты знутры, 1930

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_16

А вось і «паштовачны» выгляд на Брэсцкую крэпасць. Нязвыкла бачыць у цэласці і захаванасці.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_17

Невялікі акуратны гарнізонны касцёл з гарматамі на прыступках і парослай травой

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_18

Ўнутры выглядае багацей, чым звонку

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_19

Яшчэ адзін касцёл, але здымак цікавы не гэтым: паглядзіце на два рады высокага плота ля касцёла. Яшчэ цікава, што фармальна ёсць тры ўваходы на тэрыторыю касцёла, але адкрыты толькі адзін. Навошта тады было рабіць тры ўваходы? Не падобна, што машына або фурманка туды праедзе. Увогуле, фотаздымак — прыклад дрэнна спраектаванага асяроддзя: платы, агароджы і нейкія пусткі-градкі.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_20

Гатэль на пярэднім плане і Свята-Мікалаеўская брацкая царква, года 1921–1939. Адчуванне быццам гэта шырокая пешаходная вуліца ў цэнтры горада — не відаць тратуараў або праезнай часткі.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_21

Бальніца ў Брэсце дзесьці ў 1920–1939 гадах. Характэрныя некалькі дэталяў. Вядома, гэта — платы, асабліва велізарны суцэльны бальнічны плот, які вышэй жанчыны з дзецьмі. Максімальна абрэзаныя дрэвы таксама на сябе звяртаюць увагу. Апошняя дэталь — вадасцёкавая труба. Звярніце ўвагу, якія ў іх элегантныя элементы ў даху.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_22

Для параўнання: будынак школы ў 1920 годзе. Тут ужо вадасцёчка прасцей, але ўсё роўна вялікія вокны і самавітыя ўваходныя дзверы ўпрыгожваюць будынак. Хоць пакрывілася шыльда, зламаная вадасцёчка, і быццам бы выбітыя вокны ствараюць ўражанне закінутасці.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_23

Яшчэ адзін будынак мэрыі. Ці, можа, гэта стары будынак мэрыі? Год не пазначаны. Цікавыя падваконнікі ў выглядзе чарапіцы.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_24
by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_25

Электрастанцыя ў Брэсце. Напэўна, адзінае месца ў горадзе, дзе апраўданы плот, не лічачы турмы.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_26

Інтэр’ер. Звярніце ўвагу на плітку на падлозе

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_27

Акуратны квартал дзяржслужачых, красавік 1931

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_28

Зноў вакзал, толькі ў добрай якасці. Вельмі прыгожы будынак. Як і меркавалася, пустата перад будынкам выкарыстоўвалася для паркоўкі.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_29

Звярніце ўвагу, што да 21 ліпеня 1932 года дадаліся подпісы «Брэст-Цэнтральны» на правым і левым крылах будынка.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_30

Жылы дом ля вакзалу. Выкажу здагадку, што гэта дом для супрацоўнікаў чыгункі — хто б яшчэ захацеў жыць прама ля чыгункі з яе шумам.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_31

Рэгуляванне Буга, 1932. Агульны выгляд.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_32

І паблізу

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_33

Будаўніцтва маста на рацэ Мухавец, года 1920–1939

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_34

Паравы копер там жа

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_35

Не самая лепшая панарама горада, але якая ёсць

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_36

Будынак праектнага бюро меліярацыі Палесся. Звярніце ўвагу на вадасцёчкі, якія ўводзяць ваду ў каналізацыю. Нават цяпер так не робяць у Беларусі!

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_37

Дом паліцыі Палесся у лістападзе 1935 года. Ля ўваходу ў будынак таблічка з надпісам «Дзіцячы сад Сямейнай асацыяцыі паліцыі».

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_38

А вось і казцы канец. Немцы перасякаюць раку ў Брэсце 21 верасня 1939 — за дзень да знакамітага «параду» з савецкімі войскамі ў захопленым горадзе. Другая сусветная пачалася, Польшча падзелена Германіяй і Савецкім Саюзам.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_39

Трыюмф быў нядоўгі — неўзабаве былы саюзнік СССР нападзе на яго, а Брэст, Беларусь і ўся Усходняя Еўропа зноў апынуцца ў цэнтры ваенных дзеянняў. На здымку — Адольф Гітлер і Беніта Мусаліні глядзяць на захопленую Брэсцкую крэпасць, жнівень 1941.

by87-prahulka-pa-starym-brescie-centr-krepasc-i-smat-platou_40

Вось такі быў Брэст. На шчасце, многія месцы пазнаюцца, і Другая сусветная ня стёрла багатую архітэктурную спадчыну горада, якая склалася ў розны час рознымі культурамі, хаця і пакінула нам у спадчыну глыбокія шнары.

BE-Stefan-Vanli-S70

Стэфан Ванлі

Рэдактар

BE_Warsaw-Poland

Варшава

Польшча