Татэмныя жывёлы раней характарызавалі плямёны, імперыі, а цяпер краіны. Людзі спрадвеку любілі асацыяваць сябе з жывёламі: моцны, як мядзведзь; хуткі, як заяц; верны, як воўк.

Менавіта таму практычна ў кожнай еўрапейскай краіны ёсць па нацыянальнаму жывёле-сімвалу, а ў многіх краін нават некалькі іх. Пералічым іх:

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_03

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_03-2

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_03-3

Невялікае дапаўненне: у некаторых жывёл даволі заблытаныя назвы, таму замест іх былі пазначаны проста «птушка», «матылёк» і падобнае. Толькі, каб вас не ўводзіць у зман 🙂.

Але не ў кожнай краіны ёсць свая нацыянальная жывёла. У Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Сан-Марына, Славакіі, Украіны і Швейцарыі іх няма.

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_04

Дзве мікрадзяржавы і тры даволі маладыя краіны, якія ўтварыліся падчас падзення сацыялізму ў 90-х, складаюць большую частку гэтага спісу.

З тых краін, што маюць, у амаль паловы (45 %) як мінімум дзве нацыянальныя жывёлы. Вялікабрытанія і Фінляндыя маюць нават пяць!

Краіны з вялікай колькасцю жывёл-сімвалаў канцэнтруюцца на поўначы Еўропы ў паўночных мораў кантынента.

Сімвалам можа быць звычайная жывёла, а можа быць міфічная альбо геральдычная.

Міфічныя жывёлы — гэта ніколі не існуючыя жывёлы, альбо жывёлы, якія маюць магічныя здольнасці.

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_06

Мяркуючы па карце, большасць міфічных жывёл канцэнтруецца ў цэнтры Еўропы.

Геральдычная ж жывёла та, якая актыўна выкарыстоўваецца ў гербах сем’яў, родаў, кланаў, дзяржаў. Карта мала адрозніваецца ад папярэдняй, асноўная канцэнтрацыя зноў у Цэнтральнай Еўропе:

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_07

Калі прааналізаваць самыя папулярныя жывёлы, то лідэрамі ў еўрапейскай сімволіцы будуць леў і арол. Выдатны прыклад, калі чалавечая апантанасць катамі даходзіць і да дзяржаўнага ўзроўню:

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_08

Можна вылучыць Бенілюкс, Вялікабрытанію і Нарвегію. Усе краіны гістарычна звязаныя паміж сабой, так што іх выбар льва, як жывёлы-сімвала, не здзіўляе. Здзіўляе толькі, што краіны з не самым камфортным кліматам для львоў (дажджлівы Лондан і снежны Осла), усё-ткі выбралі львоў, а з паўднёвых еўрапейцаў львы спадабаліся толькі славянам.

А вось арлы сканцэнтраваныя ў трох месцах:

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_09

Цэнтральная Еўропа, Балканы і Расія. Гэта значыць арлы асабліва спадабаліся славянам і нямецкамоўным краінам.

Ваўкі даволі папулярныя, але раскіданыя па ўсёй Еўропе:

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_10

А вось мядзведзяў ўшаноўваюць ў Расіі і Фінляндыі. Калі працягваць тэму суседзяў, якія шануюць аднолькавых жывёл, то ў нас ёсць зубр і рысь:

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_11

Варта адзначыць, што ў Еўропе пяць краін выкарыстоўвае розных быкоў. Акрамя беларускіх і польскіх зуброў у Андоры шануюць кароў, у Іспаніі баявых быкоў, а ў Малдове вымерлага тура.

Акрамя зубра Беларусь і Польшчу звязваюць буслы:

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_12

Разам з Літвой гэтае трыо адсылае нас да часоў Рэчы Паспалітай. Экстравагантныя пеўні падабаюцца партугальцам і французам, а малюсенькая божая кароўка — выбар Латвіі і Фінляндыі.

Трошкі статыстыкі:


Важнае дапаўненне: пад міфічнымі істотамі мы палічылі тыя стварэння, якія наогул не маюць аналагаў у сапраўдных жывёл. Гэта значыць брытанскі аднарог трапіў у катэгорыю коней, а венгерскі турул быў залічаны, як птушка.

Адзіная міфічная істота — валійскі цмок І-Драйг-Гох, які валійцы адлюстравалі на сваім сцягу.

І вялікая прыгожая карцінка на памяць. Атрымлівайце асалоду:

by98-44-krainy-jeuropy-i-ich-nacyjanalnyja-zyvioly_14
Як ствараўся артыкул

Перш чым такі артыкул публікуецца на «Дыялоге», ён праходзіць праз шмат этапаў. Усё пачынаецца з адбору матэрыялу, яго сартаванн і аналізу. Потым ствараюцца карты, да якіх дадаюцца легенды і іншыя выявы, якія выкарыстоўваюцца ў артыкуле.

Паралельна пішацца артыкул. Некаторыя артыкулы выходзіць карацей, іншыя даўжэй. Пасля праверкі артыкулы і малюнкаў пачынаецца іх пераклад на іншыя мовы. Мы стараемся максімальна адаптаваць артыкул для іншых моў, таму нават краіны на малюнках мяняем ў алфавітным парадку. Гэта ўсё займае час, так як гэта ўсё робіцца ўручную, але нам важна якасць.

Пасля перакладу артыкул заліваецца, прасоўваецца і ўсё паўтараецца.

У нас няма асобнага аўтара, дызайнера, рэдактара, перакладчыка, карэктара, SEO-спецыяліста, сісадміна і гэтак далей. Усё, што адбываецца на «Дыялоге», робяць усяго тры чалавекі. Пазнаёмцеся з намі.

На многіх сайтах няма не толькі фотаздымкаў рэдакцыі, а нават імёнаў аўтараў. Мы стараемся быць максімальна адкрытымі, каб чытачы бачылі, хто і дзе напісаў гэта. Як нам здаецца, гэта важна. 

Менавіта таму мы з’яўляемся цалкам беларускамоўным часопісам. У нас нават усе сацыяльныя сеткі асобныя для беларускай мовы, так як мы супраць моўнай мешаніны. Гэта дадае нам праблемаў у працы, але такі наш выбар. Нас радуе, што мы ўклаліся ў развіццё беларускамоўнага інтэрнэту з дапамогай стварэння унікальных матэрыялаў на нашай нацыянальнай мове.

Мы паступова расцём ў якасці і колькасці. Цалкам перарабілі сайт у мінулым годзе на свае сродкі, а таксама падвысілі якасць афармлення нашых артыкулаў. Можаце паглядзець нашы старыя матэрыялы і самі параўнаць, наколькі мы выраслі.

Мы б хацелі і далей развівацца, ствараць больш цікавых і стромкіх матэрыялаў, але упіраемся ў столь нашых магчымасцяў, якія абмяжоўваюцца часам і грашыма. Да прыкладу, каб пісаць больш артыкулаў нам патрэбныя сродкі. Так мы маглі б наняць аўтараў або перакладчыкаў, каб яны ўзялі частку працы на сябе. Каб палепшыць сайт, які пакуль месцамі дрэнна адаптаваны пад розныя памеры, нам патрэбныя сродкі на гэта, а таксама час.

І таму нам патрэбна ваша дапамога. Калі вам спадабаўся гэты артыкул, то, калі ласка, падтрымайце нас фінансава. Хаця б некалькі даляраў. Калі ў вас ёсць нейкія пытанні або сумненні, то вы заўсёды можаце задаць іх нам напрамую.

Дзякуй.

Стэфан, Аляксандр, Яўген
BE_Janau-Belarus

Янаў

Беларусь